Infographer

У новы год з новымi тарыфамi

2016 год сустрэне беларусаў падвышэньнем цэнаў. На 20% павялічваецца памер базавай велічыні, што ўплывае на мноства іншых тарыфаў і ставак.

Разам з тым на 28% падвышаецца плата за тэлефон, цэны на газ і электрычнасьць вырастуць на 20%, цэны на праезд у чыгунцы — на 33%.

Падвысяцца арэндная плата і штрафы, вырастуць цэны на праезд у грамадзкім транспарце, афармленьне дакумэнтаў, паслугі ДАІ і рэгістрацыю шлюбаў.