Infographer

Крымінальная Беларусь

Забіваць і гвалціць сталі больш, а статыстыка... палепшылася. Цягам апошніх пяці гадоў злачынстваў у Беларусі рэгіструюць усё меней: у 2010-м – 140 920, у 2014-м – 93 932. Але калі ўчытацца ў статыстыку, сітуацыя выглядае не так аптымістычна.

Зменшылася колькасць дарожных выпадкаў са смяротным фіналам (гл. інфаграфіку), рабаванняў і крадзяжоў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў ды хуліганстваў.

А вось іншых злачынстваў стала больш: колькасць забойстваў і замахаў на забойства ўпала ў 2012 годзе, а пасля зноў узрасла ў 2014-м. Падобная тэндэнцыя са згвалтаваннямі (або замахамі на згвалтаванне) ды махлярствамі. Але калі ў гэтых катэгорыях статыстыка пагоршылася, але прынамсі не перакрочыла вынікаў 2010 года, дык у злачынствах, звязаных з наркотыкамі, адбыўся сапраўдны ўсплёск.

Самым спакойным за апошнюю пяцігодку выдаўся 2012 год: спад паводле паловы паказнікаў, прычым самых цяжкіх. Наша крыніца ў міліцыі не змагла патлумачыць гэтага феномену. А ў справаздачах Генеральнай пракуратуры рост колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у апошнія гады звязваюць з неэфектыўнаю прафілактыкай: у мясцовых выканкамах складаюць рэгіянальныя праграмы па барацьбе са злачыннасцю без уліку структуры і дынамікі парушэнняў, не дае вынікаў праца з асобамі, якія выйшлі з-за кратаў.

kb-zabojstvy

kb-mahlarstvy

kb-DTZ-Smarotnyja

kb-gvalt

Kb.gvalt-m

kb-narkotyki

kb-grabazy

kb-kradzajy

kb-dzicachyja

Інфаграфіка для belsat.eu