Infographer

Мужчыны супраць жанчын: хто ў Беларусі больш працуе

Мы візуалізавалі вынікі дасьледаваньняў Белстату, Фонду ААН у галіне народанасельніцтва і прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН што да гендэрнай роўнасьці ў Беларусі.

У Беларусі жанчын больш за мужчын — 53,5% супраць 46,5% насельніцтва паводле зьвестак Белстату за канец 2015 году. Дзяржава гарантуе роўныя правы незалежна ад полу. Але ці аднолькава жывуць мужчыны і жанчыны? Хто больш часу праводзіць за плітой, калыскай і мяцёлкай, хто больш глядзіць тэлевізар і займаецца спортам?